Чыноўнікі Пастаўскага райвыканкама купляюць расійскі аўтамабіль УАЗ

Пастаўскі райвыканкам аб’явіў пра закупку службовага аўто расійскай маркі УАЗ з камплектацыяй "камфорт". Чыноўнікі плануюць упісацца ў 190 мільёнаў рублёў, ці прыкладна 17 000 еўра.

“Мы даражэй не можам, бо абмежаваныя ў сродках”, — маркоцяцца ў Пастаўскім райвыканкаме.

Але гэта не адзіны прыклад эканоміі. На сайце дзяржзакупак Еўрарадыё налічыла з дзясятак новых тэндараў на закупку новых аўто. Чыноўнікі спяшаюцца набыць службовы транспарт, пакуль не набыў моц ліміт на кошты аўто.

Так, фінансавы аддзел Любанскага райвыканкама набывае Mazda за 224 мільёны рублёў, аддзел адукацыі Астраўца набывае мікрааўтобус за 185 мільёнаў, а Баранавіцкаму аддзелу па працы і занятасці патрэбен аўтамабіль за 250 мільёнаў... А вось Калодзішчанскі сельсавет перабраў "прэзідэнцкі ліміт" і купляе аўтамабіль за 280 мільёнаў рублёў.

Далей за ўсіх пайшлі чыноўнікі Талачынскага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Тут купляюць аўтамабіль беларускай вытворчасці Samand! "Цана пытання" — 122 мільёны рублёў.

Фота — yekaterinburg.olx.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі