БСДП (Грамада) можа далучыцца да кааліцыі шасці

Нагадаем, што 30 студзеня кіраўнік кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў заявіў, што ў кааліцыю шасці варта было б уключыць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада). Экс-кандыдат нагадаў, што эсдэкі зараз пазбавіліся свайго былога лідара Анатоля Ляўковіча і змагаюцца за сваё існаванне з Мінюстам.

Ірына Вештард: "Прапанова Някляева (ці лепш сказаць, паведамленне) дасталася мне знянацку. Але тым не менш сярод сябро партыі было абмеркаванне... Я заўсёды трымалася той думкі, што людзі павінны імкнуцца да адзінай пазіцыі. Адзінства — гэта заўсёды лепш, чым раздробленасць".

Па словах Ірыны Вештард, сёння ў Мінску плануюцца кансультацыі і ўвечары могуць быць навіны на гэты конт.

Цяпер у кааліцыю шасці ўваходзяць Партыя БНФ, АГП, рух "За Свабоду", аргкамітэт БХД, грамадзянская кампанія "Гавары праўду!", партыя левых "Справядлівы свет".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі