Нагадаем, што 28 чэрвеня Змітра Шурхая затрымалі перад "маўклівай акцыяй". На наступны дзень Маскоўскі раённы суд Брэста асудзяў яго на сем сутак арышту. А вось Брэсцкі абласны суд, куды звярнуўся Шурхай, нечакана задаволіў яго скаргу і адмяніў пастанову. Справу актывіста накіравалі на новы разгляд.
Сёння падчас працэсу сведкі-міліцыянты блыталіся ў сваіх паказаннях, пярэчылі адзін аднаму. Не задаволіла суддзю і мноства працэсуальных памылак у рапартах і пратаколах. Усё гэта і стала падставай, каб задаволіць абскарджванне. У каментары Еўрарадыё Шурхай паведаміў, што не асабліва спадзяваўся на прысуд у сваю карысць.