Брэсцкая каманда перамагла ў расійскім конкурсе відэаролікаў (відэа)

За ролік-лаўрэат “Нацыянальная эканомія” брэстаўчане атрымалі прыз у 40 тысяч расійскіх рублёў. У інтэрв'ю газеце “Брестский курьер” лідар “Камедзі шоў” Сяргей Пятрухін сказаў, што прыз таксама прымусіў эканоміць: заплацілі падаткі, рэшту хацелі выдаткаваць на фотаапарат для паляпшэння тэхнічнай базы, “але крыху не хапіла”.

Брэсцкая каманда чакае плёну яшчэ ад двух праектаў “з элементамі гумару, але без весялухі”. На конкурс Сусветнага фонду аховы дзікай прыроды выстаўлены ролік аб амаральнасці ўтрымання дзікіх жывёл у клетках. За яго можна галасаваць на сайце vimeo.com. А 2 кастрычніка самадзейныя артысты выступяць на сцэне брэсцкага Палаца моладзевай творчасці з праграмай “Цень настаўніка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі