Браты Бакіевы запрашаюць кыргызскіх журналістаў у Мінск

Курманбек і Жаныш Бакіевы паклікалі ў Беларусь галоўнага рэдактара газеты "Майдан" Нургазы Анаркулава. Як піша сайт gezitter.org, яны прапанавалі даць журналісту інтэрв'ю супраць цяперашняй улады, агучыць кампрамат.

Дарэчы, да гэтага Курманбек Бакіеў запрашаў у Мінск карэспандэнта кыргызскай газеты "Учур" Зулпукара Сапанава. Але кіраўніцтва выдання не палічыла патрэбным пасылаць яго да ўцекача.

Нагадаем, што экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прытулак. Яго брата Жаныша, абвінавачанага ў арганізацыі забойстваў, афіцыйны Мінск таксама адмовіўся выдаваць уладам Кыргызстана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі