Беларусы ў Варшаве ўшанавалі памяць Тадэвуша Касцюшкі (фота)

Сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” ў панядзелак прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі да яго помніка ў польскай сталіцы. Беларусы паклалі кветкі каля помніка, а кіраўнік арганізацыі Анатоль Міхнавец выступіў з кароткай прамовай. Сёння ж беларусы ў Кракаве наведаюць курган Касцюшкі.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў фальварку Мерачоўшчына (сённяшні Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Касцюшка — палітычны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі