Беларускіх амбасадараў выклікаюць у МЗС краін Еўрасаюзу

Нагадаем, 10 жніўня ў Брусэлі прайшло паседжанне прадстаўнікоў Еўрасаюзу ў сувязі з беларуска-шведскім дыпламатычным скандалам. На ім было вырашана, што краіны — сябры ЕС выклічуць беларускіх амбасадараў, каб давесці ім супольнае меркаванне Еўрасаюза.

Так, амбасадару Беларусі Андрэю Гіро ў МЗС Нямеччыны патлумачылі, што рашэнне Мінска зачыніць пасольства Швецыі непрымальнае. Еўропа не дазволіць Мінску ўсталёўваць забароны, перадае "Нямецкая хваля" словы кіраўнік МЗС Нямеччыны Гіда Вестэрвэле. Адначасова нямецкі палітык заклікаў кіраўніка Беларусі адкрыць шлях рэформам і пераўтварэнням у краіне.

У сваю чаргу, амбасадару Уладзіміру Дражыну літоўскі МЗС у аўторак паведаміў, што намераны скараціць кантакты з Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі