Беларусам прапануюць перапісаць дзяржпазыку

Такую жартаўлівую форму "пазбавіцца" ад дзяржаўнай запазычанасці прапануе сайт dolg2013.com. Гэта палепшыць настрой упэўненыя аўтары ідэі.

Вось што распавяла Еўрарадыё капiрайтар GETBOB digital agency Зараслава Камiнская (менавіта іх агенцтва распрацавала сайт):

"Ёсць такая традыцыя, што перад Новым годам трэба пазбавіцца ад усіх пазыкаў. Але ёсць некаторыя пазыкі, з якімі разлічыцца будзе не проста і мабыць не кожны пра іх ведае. Адна з такіх пазыкаў — дзяржаўная запазычанасць. Мы палічылі, што кожны беларус вінен недзе 3,5 тысячы долараў".

"Спісаць" сваю пазыку можна на "грэка", які можа сапраўды існуе. Ужо спісана больш за 52 мільёны долараў, а засталося спісаць усяго нічога 33 мільярды і 48 мільёнаў долараў. Свае 3,5 тысячы ўжо спісалі больш за 15 тысяч беларусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі