Беларусь стала самай няшчаснай краінай свету (інфаграфіка)

Індэкс няшчасця быў уведзены ў 70-х гадах мінулага стагоддзя амерыканскім эканамістам Артурам Окунам. На яго думку, менавіта інфляцыя і беспрацоўе мацней за ўсё б'юць па дабрабыту простых грамадзян. Большасць краін патрапілі ў канец рэйтынгу праз высокае беспрацоўе, паведамляюць naviny.by. Толькі Беларусь, якая ўпершыню патрапіла ў спіс, аказалася самай няшчаснай дзякуючы звышвысокай інфляцыі. Самай шчаслівай краінай стала Нарвегія. Швейцарыя і Японія (2-е і 3-е месца ў спісе) недалёка ад яе адсталі. А бліжэй за іншых да Беларусі па нашчасцях знаходзяцца Літва, Латвія і Іспанія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі