БДУ адсвяткуе 90-годдзе

18-21 кастрычніка будуць арганізаваны Дні навукі, у тым ліку комплекс мерапрыемстваў "Маладзёжная навука ў БДУ". 24 кастрычніка ў іх рамках адбудзецца ўрачысты сход і сустрэча рэктара з маладымі навукоўцамі і спецыялістамі. Затым на геаграфічным факультэце, ва ўнутраным дворыку БДУ, адкрыецца выстава навукова-тэхнічных дасягненняў.

25 кастрычніка пройдзе ўрачысты малебен у гонар 90-годдзя БДУ ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы і сустрэча рэктара з заслужанымі ветэранамі універсітэта.

26 кастрычніка ў будынку гістарычнага факультэта адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі першага рэктара БДУ Уладзіміру Пічэце. У галоўным корпусе БДУ - мемарыяльнай дошкі рэктару з 1957 па 1972 гады Антону Сеўчанку. У гэты ж дзень пройдзе ўрачыстае пасяджэнне вучонага савета універсітэта ў ліцэі БДУ і дыскатэка "Нам 90!" для выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ, якую арганізуюць ў Палацы спорту.

На 27 кастрычніка запланавана юбілейная канферэнцыя "Універсітэт, грамадства, інавацыйнае развіццё", а вечарам - канцэрт класічнай музыкі для гасцей універсітэта ў Белдзяржфілармоніі. 28 кастрычніка канферэнцыя працягнецца, адбудзецца сустрэча міністра адукацыі Беларусі з кіраўнікамі замежных дэлегацый, рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў у Нацыянальнай бібліятэцы, а таксама ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 90-годдзю БДУ, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі