БАТЭ прайграў "Пахтакору", Юрэвіч забіў у сваю браму (відэа)

БАТЭ прайграў з лікам 3:4 (0:0). Адзначым, што ўсе галы былі забітыя ў другім тайме. Спачатку на 51-й хвіліне пасля прастрэлу справа Юрэвіч зрэзаў мяч у сваю браму. Праз 4 хвіліны Канцавы зраўнівае лік. Аднак на 65-й "Пахтакор" зноў вырываецца наперад, але праз хвіліну Курловіч забівае гол — 2:2. На 79-й БАТЭ зноў прапускае, але праз дзве хвіліны Мазалеўскі з пенальці (яго прызначылі за гульню рукой) робіць лік 3:3. На жаль, яго барысаўчане не ўтрымалі і прапусцілі яшчэ адзін гол у сваю браму. Часу на тое, каб адыграцца, ужо не было.

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Шчарбакоў (Сарока, 70), Юрэвіч, Гайдучык, Сівакоў (Курловіч, 74), М. Валадзько (Палякоў, 70), Рудзік (Радзькоў, 60), Курловіч (А. Глеб, 70), Аляхновіч, Бага (Мазалеўскі, 70), Канцавы (Паўлаў, 70), Бадаян (Канцавы, 80).

Фота, відэа — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі