Банкі абмяжоўваюць выдачу крэдытаў у беларускіх рублях?
Па неафіцыйнай інфармацыі, Нацбанк нібыта рэкамендаваў камерцыйным банкам абмежаваць на адзін месяц выдачу крэдытаў у беларускіх рублях для грамадзян.
Аднак ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка БелаПАН заявілі, што ніякіх рэкамендацый такога характару ў камерцыйныя банкі не накіроўвалася.
Між тым, такое абмежаванне магло б лагічна дапоўніць захады па "валютнай нармалізацыі", якія робяць улады. Не сакрэт, што асобныя грамадзяне спрабуюць канвертаваць рублёвыя крэдыты ў валютную гатоўку, спадзеючыся выйграць на маючым адбыцца падзенні курсу рубля.