Анатоль Лябедзька ў Астраўцы патрапіў у міліцыю

Што гэта за таемныя “несанкцыянаваныя” ўлёткі, лідар АГП так і не даведаўся — Анатолю Лябедзьку іх не паказалі. Затое, прымусілі патлумачыць сваё знаходжанне ў Астраўцы.
130426_liabedzka2.mp3
Анатоль Лябедзька: “Сказалі, што на вуліцы Валадарскага нехта раскідаў нейкія інфармацыйныя матэрыялы і гэта можа быць звязана са мной. Потым пачалі апытваць: мэты майго прыезду, чаму такая цікавасць да праблемы Астравецкай АЭС і г. д.”.

Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, ён спадзяецца бліжэйшым часам пакінуць будынак мясцовага РУУС і паспець вярнуцца ў Мінск да пачатку “Чарнобыльскага шляху”. І паведаміў, што затрыманыя раней астравецкімі міліцыянерамі незалежныя журналісты да гэтага часу не вызваленыя і знаходзяцца ў суседнім з палітыкам пакоі.

Нагадаем, сёння ў Мінску адбудзецца традыцыйны “Чарнобыльскі шлях”. Шэсце пройдзе "маршрутам "Дня волі": пачнецца ў 18:30 ля кінатэатра "Кастрычнік" і скончыцца мітынгам на плошчы Бангалор. Еўрарадыё будзе весці онлайн з акцыі.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі