Amnesty International назвала працэс над Юліяй Цімашэнка палітычным

Прадстаўніца праваабарончай арганізацыі паведаміла, што экс-прэм'ер-міністра Украіны Юлію Цімашэнка асудзілі за палітычныя рашэнні, ацэнку якім павінны даваць выбаршчыкі, а не суд. Таму Amnesty International лічыць працэс над экс-прэм'ерам палітычным, а рэакцыю міжнароднай супольнасці адэкватнай.

Нагадаем, што некалькі дзён таму Пячэрскі суд Кіева асудзіў Юлію Цімашэнку на сем гадоў зняволення. Прычынай стала падпісанне Цімашэнкай у 2009 годзе нявыгадных для Украіны газавых пагадненняў з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі