Амаль чвэрць грамадзян ЕС жылі блізка ля рысы беднасці

Еўрастат прааналізаваў па 2011 годзе тры параметры — па-першае, рэальны прыбытак еўрапейцаў, па-другое — магчымасці сем'яў самастойна аплочваць ежу, жыллё, сувязь, электрычнасць і ацяпленне, па-трэцяе — доступ да рынку працы, які моцна адрозніваецца ў розных рэгіёнах Еўропы.

Другое месца пасля Балгарыі падзялілі Румынія і Латвія — па 40%, на трэцім месцы Грэцыя — 31%. Самымі заможнымі апынуліся Чэхія, Швецыя, Нідэрланды, Аўстрыя і Люксембург — у гэтых краінах ніжэй за рысу беднасці жывуць каля 16% людзей.

У вядучых краінах ЕС — Нямеччыне і Францыі — ужо тры гады каэфіцыент рызыкі беднасці вагаецца вакол 19,5%.

Акрамя эканамічнага і фінансавага крызісу, ролю ў павышэнні ўзроўню беднасці іграюць "новыя еўрапейцы" — выхадцы з Афрыкі і Блізкага Ўсходу, якія да апошніх гадоў у масавым парадку атрымлівалі еўрапейскае грамадзянства, мінімальна інтэгруючыся ў еўрасупольнасць і эканамічную сістэму краін ЕС.