Аляксандра Герасіменя пазмагаецца за алімпійскі медаль (расклад)

Галоўная наша надзея — плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая выступіць на стометроўцы вольным стылем. Адзначым, што сярод паўфіналістак яна паказала сёмы час.

Расклад выступленняў беларускіх алімпійцаў у чацвер, 2 жніўня:

Акадэмічнае веславанне
11.30 — жанчыны, адзіночка, паўфінальны заезд. Удзельнічае Кацярына Карстэн.
12.10 — мужчыны, чацвёрка распашная, паўфінал. Удзельнічаюць Аляксандр Казубоўскі, Станіслаў Шчарбачэня, Дзяніс Мігаль і Вадзім Лялін.

Дзюдо
12.12 — мужчыны, 100 кг, 1/16 фінала. Яўген Бядулін сустрэнецца з Крысціянам Шмідтам з Аргентыны.
12.33 — 1/8 фінала.
13.29 — 1/4 фінала.
16.42 — 1/2 фінала.
17.00 — за "бронзу".
18.10 — фінал.

Плаванне
13.14 — мужчыны, 100 м батэрфляй, папярэднія заплывы. Удзельнічае Павел Санковіч.
22.54 — 1/2 фінала.
22.37 — жанчыны, 100 м вольным стылем, фінал. Удзельнічае Аляксандра Герасіменя.

Тэніс
14.00 — жанчыны, адзіночны разрад, 1/4 фінала. Вікторыя Азаранка сустракаецца з немкай Анжалікай Кербер.

Парусны спорт
18.00, 18.45 — мужчыны, "RS:X". Мікалай Жукавец удзельнічае ў 5-й і 6-й гонках.

Бокс
23.15 — мужчыны, 60 кг, 1/8 фінала. Вазген Сафар'янц выйдзе на бой з Хань Сунь Чулам з Паўднёвай Карэі.

Фота — aif.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі