“8 канал” прэзентуе праект “Гаворым па-беларуску”

У канцы кастрычніка тэлеканал “8 канал” прадставіць праект “Гаворым па-беларуску”. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар канала Пётр Чарнаморац, інфармуе БелаПАН.

Паводле яго слоў, на працягу тыдня ў эфіры тэлеканала будуць паказаны 12 фільмаў еўрапейскіх рэжысёраў, на беларускай мове.

Карціны перакладзеныя і агучаныя “8 каналам”. У іх ліку серыял “Агнём і мячом”, фільмы “Вяселле”, “Новыя амазонкі”, “Мішкі” і інш. Мэта праекта — падтрымаць беларускую мову.

Сёлета спаўняецца 15 гадоў, як “8 канал” выйшаў у эфір у Мінску. У гэтым годзе канал пачаў вяшчаць на тэрыторыі ўсёй краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі