2 траўня ўдзельнікі фэсту “Дзень радыё” запрашаюць на сустрэчу з фанатамі

Напярэдадні фэсту “Дзень радыё”, які пройдзе 6 траўня ў клубе Re:Public, лідары Neuro Dubel, “Крама”, Pomidor/OFF i :B:N: пабачацца з фанатамі, каб адказаць на іх пытанні. Інфармацыйнае “прэ-паці” пройдзе 2 траўня ў 19.00 ў рэдакцыі партала TUT.BY.

Як справы ў Аляксандра Кулінковіча? Куды апошнія 3 гады хавалася “Крама”? Ці давядзецца яшчэ 9 гадоў чакаць наступны альбом Pomidor/OFF? Падчас сустрэчы можна будзе задаць музыкам любыя пытанні, сфатаграфавацца, узяць аўтографы і купіць квіткі на канцэрт.

Увага: колькасць месцаў абмежаваная! На сустрэчу будуць запрошаныя першыя 50 чалавек, якія дашлюць заяўкі на адрас электроннай пошты [email protected]. У тэме ліста пазначайце “Сустрэча на “Дзень радыё”, тэкст заяўкі — у адвольнай форме. Пацвярджэннем вашага ўдзела ў сустрэчы будзе запрашэнне ад Еўрарадыё.

Нагадаем, фэст “Дзень радыё” пройдзе 6 траўня ў клубе Re:Public. Падчас канцэрта на вялікую сцэну вяртаюцца легендарныя Neuro Dubel і “Крама”, іх падтрымліваюць заўсёднікі буйных пляцовак Pomidor/OFF і :B:N:. Пачатак а 18-й. Квіткі на www.ticketpro.by, www.kvitki.by і ў грамадскіх распаўсюджвальнікаў.

Інфармацыйную падтрымку канцэрта ажыццяўляе afisha.tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі