12 сакавіка могуць абраць новага Папу Рымскага

Нагадаем, што 28 лютага 85-гадовы Бенедыкт XVI пакінуў папскі пасад. Ён стаў першым за апошнія 600 гадоў пантыфікам, які пры жыцці адрокся ад святога пасаду.

Паводле інфармацыі ВВС, кіраўніцтва царквы прыняла шэраг мераў, каб пазбегнуць уцечак інфармацыі падчас выбараў Папы. Мабільныя тэлефоны будуць на гэты час цалкам забароненыя, а тэхнічныя работнікі правераць, ці няма ў пакоях кардыналаў праслухоўвальных прыстасаванняў.

Першае паседжанне канклава пачнецца каля 19.30 па беларускім часе.

Прадстаўнікі Беларусі не змогуць паўдзельнічаць у выбарах новага пантыфіка

Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі