Прадстаўнікі Беларусі не змогуць паўдзельнічаць у выбарах новага пантыфіка

Прадстаўнікі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі не будуць удзельнічаць 28 лютага ў выбарах новага Папы Рымскага. Як вядома, у той дзень Бенедыкт XVI збіраецца сыйсці ў адстаўку.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар інтэрнэт-партала беларускага касцёла catholic.by ксёндз Юрый Марціновіч, адзіным беларускім кардыналам сучаснасці быў першы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Казімір Свёнтак, якога не стала ў ліпені 2011 года. Таму ў канклаве (сходзе кардыналаў), які склікаецца пасля смерці або сыходу ў адстаўку пантыфіка для абрання новага кіраўніка святога прастола, прадстаўнікі нашай краіне ўдзельнічаць не будуць.

"Верагодна, што біскупская дэлегацыя з Беларусі будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды ўваходжання на пасаду новага папы", — паведаміў дырэктар партала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі