Вы тут

"Рэканструктарамі" мінскіх Вайсковых могілак зоймецца Генпракуратура

Фота з Фэйсбука Źmicier Jurkievič

Пракуратура прызнала, што падчас так званай рэканструкцыі Вайсковых могілак у Мінску было парушана заканадаўства. Гісторык Зміцер Крымоўскі па электроннай пошце атрымаў адказ з пракуратуры горада Мінска. У ім адзначаецца, што "дадзеныя работы ажыццеўлены з парушэннем патрабаванняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны".

"Пад выглядам упарадкавання тэрыторыі могілак былі поўнасцю або часткова дэмантавана без узгаднення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь частка надмагільеных крыжоў, збудаванняў і агароджаў, у дачыненні якіх патрабаваліся толькі работы па фарбаванні або ліквідацыі нязначных пашкоджанняў", — піша выканаўца абавязкаў старшага памочніка пракурора горада Мінска А. Шарабайка.

Высвятляецца, што матэрыялы пра выяўленыя парушэнні ўжо атрымала Генеральная пракуратура. Яна збіраецца прыняць "меры пракурорскага рэагавання", запатрабаваць, каб працы па рэканструкцыі могілак былі прыпынены.