Рэканструкцыю Мірскага замка завершаць у 2009 годзе

Пра гэта сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры паведаміў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ведамства Віктар Рымашеўскі. Раней рэканструкцыю помніка архітэктуры XVI-XX стагоддзяў планавалася завяршыць у 2010 годзе.

За першае паўгоддзе ў Мірскім замку выкананыя агульнабудаўнічыя працы на 90%, у тым ліку ўзмацненне падмуркаў, гарызантальная гідраізаляцыя, цагляная кладка сценаў, дахавыя працы, цепла- і электразабеспячэнне, каналізацыя і іншыя.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі