Вы тут

Рэферэндум-2022 — гэта свежае палітычнае паветра ці той жа звыклы атракцыён?

Трэба ісці на рэферэндум ці не? / фота суполкі ў Facebook “Выбары ў Беларусі”

Апаненты беларускага рэжыму прапануюць прыйсці на рэферэндум па зменах у Канстытуцыю. Але пры гэтым не гуляць у навязаную электаральную гульню, а рознымі легальнымі спосабамі выказаць нязгоду з прапанаваным “выбарам”.

Спрацуе гэта ці не спрацуе — іншае пытанне. А ці не можа здарыцца так, што сарваны рэферэндум сыграе на карысць Лукашэнку?

— За кожным сцэнаром зараз ёсць як плюсы, так і мінусы, — лічыць палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў. — Мала хто ў Беларусі жадае, каб падзеі ў нашай краіне развіваліся па расійскім сцэнары. Мала каго можа задавальняць і тое, што на такое патэнцыйна можа пагадзіцца Еўропа.

Але ў той жа час [можа адбыцца. — Еўрарадыё] трансфармацыя беларускай палітычнай сістэмы ў больш складаную з реальнымі магчымасцямі, напрыклад, для стварэння розных ідэалагічных партый.

— Зараз гэта сітуацыя бачыцца так: гаворка ідзе аб тым, каб з’явілася прастора для прарасійскага лоббі, — кажа Пётр Кузняцоў. — Але з тым жа поспехам могуць з’яўляцца і іншыя партыі. Таму не факт, што гэта дрэнна, калі беларускае палітычнае жыццё крыху ўскладніцца і будзе залежаць не толькі ад волі аднаго чалавека. Гэта, магчыма, не самы горшы сцэнар. Так ці інакш сённяшняя сітуацыя — гэта адназначна тупік для Захаду і для Усходу. Тое, што бакі спрабуюць знайсці нейкае выйсце, гэта ўжо лепш, чым перманентнае знаходжанне ў гэтым тупіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.