“Рэал” і “Атлетыка” — у паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

“Рэал” і “Атлетыка” — у паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Два мадрыдскія клубы, “Рэал” і “Атлетыка”, выйшлі ў паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пра гэта стала вядома па выніках паўторных матчаў ¼ фіналу. “Рэал” на сваім полі прайграў у асноўны час “Баварыі” — 1:2 (Роберт Левандоўскі, 53, з пенальці, Крышціяну Раналду, 76, Серхіё Рамас, 77, аўтагол). Паколькі ў Мюнхене мадрыдцы выйгралі з такім жа лікам, быў прызначаны дадатковы час. Ён скончыўся перамогай “Рэала” (3:0, а агульны лік — 4:2, на 105-й і 110-й хвілінах забіў Раналду (адзін з галоў з афсайда), на 112-й — Марко Асэнсіё) і ён працягвае барацьбу за еўракубак. Адзначым, што з апошніх хвілін асноўнага часу госці гулялі ў меншасці, за дзве жоўтыя карткі быў выдалены Відаль. На рахунку Крышціяну Раналду за два матчы з "Баварыяй" 5 галоў!

Інтрыга ў матчы “Лестар” “Атлетыка” знікла яшчэ на 26-й хвіліне першага тайма, калі госці выйшлі наперад пасля гола Сауля. У далейшым Джэймі Вардзі змог толькі зраўняць лік (на 61-й хвіліне) — 1:1. Нагадаем, у першым паядынку “Атлетыка” святкаваў перамогу з лікам 1:0.

Яшчэ два чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў пройдуць у сераду, 19 красавіка. “Манака” прыме дортмундскую “Барусію”, у першым паядынку французскі клуб атрымаў перамогу з лікам 3:2. “Барселона” сустрэнецца з “Ювентусам”, у першай гульні выйграў італьянскі клуб — 3:0. Жывая трансляцыя першага матчу запланаваная на тэлеканале “Беларусь 2”, другога — на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 21.45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі