Вы тут

Рэакцыя штабоў Бабарыкі і Цапкалы на "скрадзеныя" сотні тысяч подпісаў

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына / Еўрарадыё

Штаб Валерыя Цапкалы збіраецца абскардзіць рашэнне тэрытарыяльных камісій, якія забракавалі дзясяткі тысяч сабраных подпісаў, з-за чаго ад 160 тысяч засталося 75 тысяч. Іх для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты недастаткова (патрэбна мінімум 100 тысяч). Чакаецца заява штабу Цапкалы.

Штаб Віктара Бабарыкі ўжо падаў скаргі ў 11 раённых выбарчых камісій па ўсёй краіне. А па атрыманні афіцыйнай інфармацыі, будуць і іншыя скаргі. Як вядома, выбаркамы забракавалі 200 тысяч сабраных подпісаў — больш за палову здадзеных. "Мы падалі 365 тысяч подпісаў і хочам ведаць, што адбылося з астатнімі", гаворыцца ў паведамленні штабу патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Бабарыку пакінулі 165 тысяч подпісаў, якіх дастаткова для рэгістрацыі, калі не будзе іншых прэтэнзій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.