Сёння ў Мінску пройдзе развітанне з Вітаўтам Мартыненкам

Сёння ў Мінску пройдзе развітанне з Вітаўтам Мартыненкам

Развітанне з Вітаўтам Мартыненкам пройдзе ў аўторак. Вядомы музычны крытык памёр у суботу ва ўзросце 56 гадоў.

19 красавіка ў 9.45 з морга 10-й бальніцы (вуліца Убарэвіча, 73) цела Мартыненкі павязуць у крэматорый на Паўночных могілках. Там а 11-й гадзіне адбудзецца развітанне.

Вітаўт Мартыненка — выпускнік журфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у газеце "Чырвоная Змена", рэдагаваў музычную рубрыку "Нотны аркуш", папулярызаваў беларускую рок-музыку. Пазней быў карэспандэнтам мюнхенскай рэдакцыі радыё "Свабода", дзе арганізаваў і праводзіў беларускі музычны хіт-парад. Аўтар музыказнаўчых кніг "Праз рок-прызму" (1989, New York, разам з Анатолем Мяльгуем), "222 альбомы беларускага року і не толькі" (2006, Мінск, разам з Мяльгуем), "Rock on-line" (2010, Мінск). Шмат гадоў Мартыненка змагаўся з цукровым дыябетам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі