Развітанне з Віктарам Івашкевічам пройдзе ў суботу

Паводле папярэдняй інфармацыі, развітанне з Віктарам Івашкевічам пройдзе ў суботу, 5 кастрычніка, у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12 у Мінску.
 

Віктар Івашкевіч ад пачатку 1980-х гадоў удзельнічаў у моладзевым нацыянальным руху, быў удзельнікам "Майстроўні", "Талакі". З 1988 году — у Беларускім народным фронце. Як рэдактар газеты "Рабочы" ў кастрычніку 2002 года Івашкевіч быў асуджаны на два гады абмежавання волі. Прычынай стаў артыкул "Злодзей павінен сядзець у турме", у якім пракуратура ўбачыла паклёп на кіраўніка краіны.

Да 2009 года ён быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, да лютага 2011 года — кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ.

Еўрарадыё выказвае спачуванні родным і блізкім Віктара Івашкевіча.

***

“Ён даўно перахварэў гепатытам, але на гэтай глебе развіўся цыроз печані. Яна практычна адмерла. Апошні месяц ён чакаў перасадку, быў на хуткай чарзе. Але, вось бачыце, не дачакаўся. Апошнім часам яго рэгулярна забіралі ў шпіталь, чысцілі кроў, бо ён пакутаваў ад таксікозу. Ён ляжаў у 3-й лякарні, мы туды прыходзілі некалькі разоў. А потым яго выпісалі. І літаральна праз два дні ізноў забралі — у 9-ю, у рэанімацыю. І туды ўжо не пускалі”, — распавёў Еўрарадыё Вацлаў Арэшка, сябра і паплечнік Віктара Івашкевіча.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі