Развітанне з Генадзем Бураўкіным пройдзе заўтра раніцай

Беларускага паэта і грамадска-палітычнага дзеяча пахаваюць на Усходніх могілках.



Нагадаем, Генадзь Бураўкін памёр раніцай 30 траўня, яму было 77 гадоў.
 

Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна на Расоншчыне. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэту БДУ. Працаваў у часопісе “Камуніст Беларусі”, у газеце “Літаратура і мастацтва”, быў карэспандэнтам “Правды” па Беларусі, галоўным рэдактарам часопісу “Маладосць”.

У 1978-1990 годзе ўзначальваў Дзяржтэлерадыё БССР, аднак за падтрымку дэмакратычнага руху быў звольнены з гэтай пасады і накіраваны на дыпламатычную працу. Быў сталым прадстаўніком Беларусі ў ААН, намеснікам міністра культуры і друку. Узначальваў Таварыства беларускай мовы, быў сябрам ПЭН-цэнтру.

За два дні да смерці Бураўкін патрымаў у руках сваю апошнюю кнігу (фота)
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі