У Мінску праходзіць развітанне з Дзмітрыем Смольскім

У Мінску праходзіць развітанне з Дзмітрыем Смольскім

Развітанне з Дзмітрыем Смольскім праходзіць 2 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі, яно пачалося а 10-й гадзіне і працягнецца да 13-й, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”. Народны артыст Беларусі, вядомы кампазітар памёр раніцай 29 верасня на 81-м годзе жыцця.

Смольскі — аўтар дзясяткаў вядомых твораў. За сваю першую оперу “Сівая легенда” ён атрымаў дзяржаўную прэмію. Музыкай ён захапляўся з дзяцінства, працаваў у розных жанрах: пісаў вакальныя сачыненні, араторыі, музыку да кінафільмаў, оперы. Галоўным для кампазітара стаў жанр сімфоній. Дзмітрый Смольскі выкладаў у Акадэміі музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі