Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам пройдзе 22 жніўня

Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам пройдзе 22 жніўня ў Варшаве. Пра гэта яго жонка Іна Кулей паведаміла ў Фэйсбуку.

А 10-й гадзіне можна будзе развітацца з Мілінкевічам каля труны, выстаўленай у Архікатэдры святога Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8, 00-278 Warszawa).

А 12-й гадзіне тамсама адбудзецца Святая Імша.

А 15-й прызначанае пахаванне на Вайсковых могілках Павонзкі (Cmentarz Wojskowy na Powązkach, ul. Powązkowska 43/45, 01-797)

Аляксандр Мілінкевіч — экс-кандыдат у прэзідэнты ад аб'яднанай апазіцыі ў 2006 годзе. Пасля 2020-га палітык, як і мноства іншых беларусаў, аказаўся ў вымушанай эміграцыі. Пры канцы 2025-га яму зрабілі складаную аперацыю на соннай артэрыі, ад наступстваў якой Мілінкевіч так і не здолеў паправіцца. Ён пайшоў з жыцця 11 жніўня 2026 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.