Разліковая сістэма АРІП будзе прымаць плацяжы з-за мяжы

Лога разліковай сістэмы

Лога разліковай сістэмы

Разліковая сістэма АРІП будзе прымаць плацяжы з-за мяжы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Беларусі Дзмітрыя Мурына.

"Павелічэнне долі плацяжоў, што прымаюцца ў АРІП, у тым ліку па аплаце нерэзідэнтамі жыллёва-камунальных паслуг, будзе звязана з рэалізацыяй сэрвісаў, накіраваных на забеспячэнне прамога ўзаемадзеяння плацежнай сістэмы ў АРІП з плацельшчыкам", – паведаміў прадстаўнік Нацбанка.

Гаворка ідзе аб распрацоўцы вэб-сэрвісу па прыёме анлайн-плацяжоў інтэрнэт-карыстальнікаў па-за залежнасцю ад наяўнай у іх аплатнай прылады, які забяспечыць нерэзідэнтам доступ да ажыццяўлення плацяжоў.

Што гэта значыць? Беларусы, якія з'ехалі з Беларусі, змогуць аплачваць штрафы, камунальныя паслугі і крэдыты самастойна, а не прасіць аб гэтым сяброў і сваякоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі