Вы тут

"Разбітае сэрца пацана" выпусціла альбом "Карняплоды любві"

Фота з сацыяльных сетак

Гурт "РСП", як і абяцаў, выпусціў новы, пяты па ліку альбом "Карняплоды любві". Музыкі кажуць, што ў параўнанні з папярэднікамі, кружэлка больш разнапланавая: тут ёсць і рэгі, і лаўнж, і панк, і савецкі фанк. Выпусціць LP музыкам дапамаглі прыхільнікі, якія за тыдзень сабралі патрэбную суму на запіс праз краўдфандынг.

"У альбоме адлюстроўваюцца падзеі, якія адбываліся з намі цягам трох гадоў, з галоўным фокусам на каханне. Мы падарослелі, набылі дзве машыны (але гэта нічога не значыць), акультурыліся тэхнічна ды пракачаліся ў музыцы",кажуць музыкі.

Канцэртная прэзентацыя "Карняплодаў" адбудзецца 4 кастрычніка ў мінскім клубе "Бруге".