Разам з Яўгенам Шыгалавым затрымалі яго намеснікаў
Разам з Яўгенам Шыгалавым затрыманыя яго намеснікі і дзяржаўны службовец, які займаецца пытаннямі вылучэння зямельных участкаў пад будаўніцтва, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў. Старшыню Савета дырэктараў Гандлёвага цэнтра "Ждановічы" Яўгена Шыгалава падазраюць у незаконным выкарыстанні зямельных участкаў на тэрыторыі рынка. Па словах міністра, бізнэсовец затрыманы і ў цяперашні час знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Як адзначае БелаПАН, Я.Шыгалаў з'яўляецца чальцом ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб'яднання "Белая Русь", намеснікам старшыні Беларускай тэніснай асацыяцыі. Яе ўзначальвае мэр Менска Міхаіл Паўлаў.
Расследаваннем справы Я.Шыгалава займаецца Генеральная пракуратура.