Раварыст загінуў, стукнуўшыся аб адчыненую дзверку аўто

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 39-гадовага жыхара Нясвіжа. Як паведамляе прэс-служба мінскай абласной міліцыі, здарэнне адбылося 7 ліпеня. Мужчына прыпаркаваў сваю "Пежо 406" каля краю праезнай часткі і, не пераканаўшыся ў бяспецы, адчыніў дзверы з боку кіроўцы.

у гэтую дзверку і стукнуўся 73-гадовы мясцовы раварыст. Пры падзенні ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Мужчыну паклалі ў нясвіжскую лякарню, але 20 ліпеня ён памёр.

Фота: auto.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі