Раўкоў: Да 2020г. трэба зрабіць войска здольным супрацьстаяць гібрыдным пагрозам

Раўкоў: Да 2020г. трэба зрабіць войска здольным супрацьстаяць гібрыдным пагрозам

У 2018 годзе ва Узброеных Сілах працягваецца працэс аптымізацыі з мэтай павышэння баявой моцы. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Па словах міністра, у 2016-м пачалося ажыццяўленне чарговага пяцігадовага плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сілаў. План быў распрацаваны з улікам прагнозу развіцця ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі ў свеце і еўрапейскім рэгіёне. 

Раўкоў абазначыў галоўную задачу Узброеных Сілаў на бліжэйшыя гады. "Галоўнай мэтай да 2020 года вызначана стварэнне кампактнага, мабільнага, высока падрыхтаванага і добра аснашчанага войска, здольнага процідзейнічаць новым выклікам і пагрозам, у тым ліку вельмі модным дзякуючы журналістам "гібрыдным пагрозам", — заявіў міністр. 

На яго думку, Узброеныя Сілы нашай краіны ў цэлым адпавядаюць сённяшнім рэаліям забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі