Ратавальнікі выцягнулі са Свіслачы сабаку і шукаюць гаспадара (фота, відэа)

Ратавальнікі выцягнулі са Свіслачы сабаку і шукаюць гаспадара (фота, відэа)

29 студзеня ў 10.33 мінскім ратавальнікам на нумар 101 паступіла паведамленне, што нехта тоне ў рацэ Свіслач у раёне моста па вуліцы Арлоўскай.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, пабачылі, што ў рацэ тоне сабака. Яго ўдалося дастаць з ракі. Жывёлу забралі ў пажарную аварыйна-ратавальную часць №6.

На сабаку быў нашыйнік з нумарам. Цяпер ратавальнікі шукаюць гаспадара жывёлы. Яго просяць звярнуцца на адрас: вул. Нарачанская, 9, тэлефон 8 (017) 334-12-13.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі