Ратавальнікі патушылі пажар у корпусе БДУ

Пажар у корпусе БДУ / twitter.com/112MINSK
Пажар у корпусе БДУ / twitter.com/112MINSK

Увечары ў пятніцу, 14 чэрвеня, загарэўся адзін з корпусаў БДУ на Курчатава, 5. Пажар пачаўся ў кабінеце на трэцім паверсе будынка. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, яны ўбачылі, што корпус гарыць адкрытым агнём, паведамляюць у прэс-службе Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. Ратавальнікі патушылі пажар у 20:12. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі