Вы тут

Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі беларускага малака і ялавічыны

Фота: meatinfo.ru

З пятніцы, 12 кастрычніка, Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) здымае забарону на пастаўкі прадукцыі з пяці беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Адмене забароны папярэднічалі перамовы прадстаўнікоў Рассельгаснагляду з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іванам Смільгінем.

У выніку прадстаўленых беларускім бокам матэрыялаў, а таксама пасля зверкі аб'ёмаў пастаўлянай з Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі Рассельгаснагляд прыняў рашэнне аднавіць пастаўкі натуральнамалочнай прадукцыі (ААТ "Малочны свет"), пастэрызаванага малака налівам (ІПУСПП "Дзецкасельскі гарадок" філіял "Віраўлянскі"), натуральнамалочнай прадукцыі (ГП "малочны гасцінец"), малака пітнога (ААТ "Мінскі малочны завод № 1"), ялавічыны (ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат").