Вы тут

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з беларускай кампаніі "Малако"

pixabay.com

Рассельгаснагляд з 18 чэрвеня здымае санкцыі на пастаўкі ў Расію прадукцыі беларускага ААТ "Малако", вытворчы цэх у гарадскім пасёлку Шуміліна. Пра гэта гаворыцца на сайце расійскага ведаства. 

Санкцыі былі знятыя пасля таго, як беларускі бок падаў матэрыялы расследавання і паведаміў аб прынятых мерах для ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Акрамя таго, як падкрэслівае прэс-служба Рассельгаснагляду, санкцыі былі знятыя "ў мэтах выканання Дарожнай карты па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі на 2019 год".

Прадукцыя ААТ "Малако", адпраўленая ў Расію, мусіць быць выпрацавана з 18 чэрвеня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.