Рассельгаснагляд зацікавіўся пекінскай капустай з Беларусі

Рассельгаснагляд зацікавіўся пекінскай капустай з Беларусі

1 кастрычніка прадстаўнікі Рассельгаснагляду правялі тэлефонныя перамовы з дырэктарам ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін" Беларусі Аляксандрам Піскуном.

Рассельгаснагляд заявіў, што з тэрыторыі Беларусі сталі празмерна часта вазіць у Расію па несапраўдных фітасанітарных сертыфікатах садавіну і гародніну: памідоры, перац і яблыкі, — а таксама шампіньёны. У гэтых дакументах, па словах расійскіх спецыялістаў, змяшчаецца ілжывая або блытаная інфармацыя пра месца паходжання прадукцыі. Таксама расіяне заявілі, што ў Беларусі няма сістэмы кантролю за сертыфікацыяй падкаранціннай прадукцыі ад моманту яе вытворчасці і да перасячэння расійска-беларускай адміністрацыйнай мяжы. Таму, маўляў, у Расію могуць везці прадукцыю, якая трапляе пад "харчовае эмбарга". 

Каб перашкодзіць увозу "санкцыйнай" прадукцыі, 25 верасня Рассельгаснагляд прапанаваў накіроўваць садавіну і гародніну з Беларусі (за выняткам некаторых відаў) праз два фітасанітарныя кантрольныя пасты — ФКП "Красная Горка" (Смаленская вобласць) і ФКП "Далосцы" (Пскоўская вобласць).

Прадукцыя, да якой у расіян няма пытанняў: капуста белакачанная, морква, бульба, гуркі, буракі, цыбуля, радыска, соевы шрот, журавіны і г.д., — можа па-ранейшаму ўвозіцца ў Расію праз чатыры фітасанітарныя пасты: ФКП "Красная Горка" (Смаленская вобласць), ФКП "Далосцы" (Пскоўская вобласць), ФКП "Красны камень" (Бранская вобласць), ФКП "Лабок" (Пскоўская вобласць).

Таксама Рассельгаснагляд прапанаваў накіраваць у Беларусь сваіх спецыялістаў, каб пазнаёміцца з месцамі вырошчвання пекінскай капусты, ацаніць аб'ёмы яе вытворчасці і планаваны экспарт гэтай культуры ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі