Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 18 тон рагачоўскай згушчонкі

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 18 тон рагачоўскай згушчонкі

18 тон рагачоўскага згушчанага малака, якія везлі з Беларусі ў Смаленскую вобласць Расіі, спынілі супрацоўнікі Рассельгаснагляду 10 студзеня. Пасля праверкі груз адпраўлены назад, паведамляе gomel.today.

Расійскія спецыялісты выявілі, што згушчонка перавозілася ў тэнтавам аўтамабілі, які знаходзіўся ў нездавальняючым санітарным стане. Пры гэтым быў парушаны тэмпературны рэжым, вызначаны вытворцам і ўказаны ў наяўным пасведчанні якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, а таксама на маркіровачных этыкетках прадукцыі. 

Таксама расійскія эксперты выявілі, што па адрасе, указаным у дакументах як месца пагрузкі прадукцыі, няма арганізацый, якім дазваляецца праводзіць перавозку тавараў з адной краіны ў іншую.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі