“Рассельгаснагляд” абнавіў “чорны спіс” беларускіх прадпрыемстваў

“Рассельгаснагляд” абнавіў “чорны спіс” беларускіх прадпрыемстваў

“Рассельгаснагляд” абнавіў “чорны спіс” беларускіх прадпрыемстваў. Расійскія спецыялісты выявілі шматлікія парушэнні ў іх прадукцыі.

Як інфармуе сайт fsvps.ru, астаткі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы (даксіцыкліна) паўторна выяўленыя ў каўбасных вырабах у адным выпадку, у іншым — знайшлі незаяўленую ДНК буйной рагатай жывёлы ў гатовай прадукцыі з мяса птушкі брэсцкага прадпрыемства “Інка-Фуд”. У адносінах дзевяці прадпрыемстваў увялі ўзмоцнены лабараторны кантроль (з Калінкавічаў, Слуцка, Барысава, Стаўбцоў і іншых гарадоў). Беларускія кампетэнтныя органы былі праінфармаваныя пра выяўленыя неадпаведнасці ў прадукцыі “ЭкспартАльфагруп” і “Мілкавіты”.

Таксама “Рассельгаснагляд” выявіў шматлікія парушэнні ў прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, філіяў “Бабулінай крынкі”. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі