Расійскія ўлады хочуць кантраляваць рэпертуар тэатраў

Расійскія ўлады прапануюць увесці папярэдні прагляд рэпертуару дзяржаўных тэатраў перад паказам, каб пазбегнуць сітуацыі, якая ўзнікла з операй “Тангейзер”. З такой ініцыятывай выступіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Магамедсалам Магамедаў.

Каментуючы скандал вакол пастаноўкі “Тангейзера”, Магамедаў падкрэсліў, што інтэрпрэтацыя твора Рыхарда Вагнера ў Новасібірскім дзяржаўным оперным тэатры “не спадабалася вялікай колькасці людзей, зачапіла пачуцці вернікаў, а гэтага дапускаць нельга”. Рашэнне Міністэрства культуры звольніць дырэктара тэатра Барыса Мездрыча намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі назваў правільным, паведамляе Радыё Свабода.

Прэм’ера спектакля Цімафея Кулябіна паводле оперы Рыхарда Вагнера “Тангейзер” прайшла 20 снежня 2014 года. Кулябін перанёс дзеянне ў сучаснасць. Галоўны герой — кінарэжысёр Генрых Тангейзер, які скончыў працу над фільмам “Грот Венеры”. Гледачы даведаюцца, што гэтая стужка апавядае пра раннія гады жыцця Ісуса Хрыста, якія ён нібыта правёў у гроце багіні Венеры ў плоцкіх асалодах. У спектаклі быў паказаны плакат фільма — на ім фігура Хрыста была змешчаная паміж жаночых ног.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі