Расійскія СМІ памылкова “накіравалі” амбасадара Сурыкава ў Мазамбік

Расійскія СМІ памылкова “накіравалі” амбасадара Сурыкава ў Мазамбік

Расійскія СМІ памылкова “накіравалі” амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава працаваць у Мазамбік. Адпаведную навіну надрукавала агенцтва РІА “Новости” і суправадзіла яе фотаздымкам дзеючага кіраўніка дыпмісіі ў Мінску. Пры гэтым журналісты спаслаліся на ўказ прэзідэнта Расіі.

Як піша “Наша Ніва”, гаворка насамрэч не пра Аляксандра Аляксандравіча Сурыкава, а пра яго цёзку, Аляксандра Васільевіча Сурыкава, кадравага расійскага дыпламата.

77-гадовы Сурыкаў працуе паслом у Мінску ўжо 11 гадоў — беспрэцэдэнтны тэрмін для дыпламата.

Расійскія СМІ памылкова “накіравалі” амбасадара Сурыкава ў Мазамбік

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі