Расійскія самалёты і верталёты вернуцца з Беларусі на базы ў бліжэйшыя два дні

Расійскія самалёты і верталёты вернуцца з Беларусі на базы ў бліжэйшыя два дні

Расійскія самалёты і верталёты вернуцца з Беларусі на свае базы ў бліжэйшыя два дні. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дэпартаменце інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны Расіі. Гаворка ідзе пра самалёты Су-35С, МіГ-31БМ, МіГ-29СМТ, Су-30СМ, Су-24М, Су-34, Су-25, верталёты Мі-28Н, Мі-35, Мі-8 і Ка-52.

Беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні “Захад-2017” завяршыліся 20 верасня. Яны праходзілі на палігонах як у Беларусі, так і ў Расіі. На беларускай тэрыторыі знаходзіліся каля 3 тысяч расійскіх васкоўцаў. Яны вернуцца на радзіму ў бліжэйшыя дзесяць дзён. Наведваючы вучэнні, Лукашэнка згадаў “спробы дыскрэдытацыі беларуска-расійскіх вучэнняў”, прагнозы, што расійскія войскі могуць застацца ў Беларусі. Ён адзначыў, што пры колькасці беларускага войска (75 тысяч чалавек) прысутнасць некалькіх тысяч расійскіх вайскоўцаў нічога не змяніла б.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі