Расійскія ракетныя ўдары па Украіне працягваюцца

Наступствы ракетнага ўдару ў Дняпры / Фота Офіса прэзідэнта Украіны
Наступствы ракетнага ўдару ў Дняпры / Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Расійскія ракетныя ўдары па Украіне працягваюцца. 17 лістапада ў Дняпры былі атакаваныя два аб'екты інфраструктуры, адзін такі аб'ект у Адэсе. Ёсць паведамленні пра выбухі, працу супрацьпаветранай абароны і ў іншых гарадах.

"Вораг думае, што ўдарамі па энергетыцы аслабіць нашу абарону і зможа ўдарыць у спіну, піша кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. — Гэта наіўная тактыка баязлівых няўдачнікаў, да якой мы гатовыя. Украіна ўжо вытрымала звышскладаныя ўдары ворага, якія не мелі тых вынікаў, на якія гэтыя расійскія баязліўцы разлічвалі".

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што ўдары накіраваныя на аб'екты газаздабычы.

Маштабная ракетная атака па Украіне была здзейснена 15 лістапада, калі Расія запусціла амаль сотню ракет. Удары наносіліся найпершы пра энергетычнай інфраструктуры Украіны, але пацярпелі і жылыя дамы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі