Расійскія піраты заснавалі РПЦ — Рускую пірацкую царкву

Рэлігія РПЦ грунтуецца на правілах руху капімізму, заснаванага ў 2011 годзе ў Швецыі. Догмамі рэлігіі сталі такія каштоўнасці, як маральнасць капіявання і распаўсюду інфармацыі, а таксама ўхваленне масавага капіявання.


 
4 жніўня Руская пірацкая царква збіраецца правесці першы абрад шлюбу па сваіх канонах, інфармуе Digit.ru.
Жаніхом стане сам Уладзіслаў Петрушэнка. Ён і ягоная нявеста хочуць імплантаваць у свае рукі мікрачыпы і адмовіцца ад заручальных пярсцёнкаў. З дапамогай чыпаў сужэнцы змогуць абменьвацца інфармацыяй пра стан нервовай сістэмы, то бок, адчуваць тое самае, што адчувае партнёр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі