Расійскія казакі, якія ўчынілі п’яны дэбош у Пінску, застануцца за кратамі

Расійскія казакі, якія ўчынілі п’яны дэбош у Пінску, застануцца за кратамі

Калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула ў сіле прысуд траім удзельнікам коннага паходу Масква — Берлін. Разгляд іх касацыйных скаргаў адбыўся 27 лістапада, але скаргі не задаволеныя. Судовае паседжанне праходзіла без саміх удзельнікаў працэсу.

Паводле прысуду, усіх траіх расіян прызналі вінаватымі ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак і суправаджаліся прымяненнем гвалту, здзейсненых групай асобаў. Аднаго з іх таксама абвінавацілі ў антыграмадскіх дзеяннях, якія суправаджаліся пашкоджаннем чужой маёмасці.

Самы малодшы фігурант справы, хлопец 1997 года нараджэння, асуджаны на год зняволення ў выхаваўчай калоніі. Яшчэ аднаго казака асудзілі на год калоніі агульнага рэжыму. Трэцяму далі тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Скандальны выпадак адбыўся 8 ліпеня ў інтэрнаце Пінскага аграрна-тэхналагічнага каледжа. Трое п’яных расіян учынілі там дэбош: збілі навучэнца каледжа, а таксама пашкодзілі некаторыя рэчы, перадае БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі