Расійскія дыпламаты працягваюць працу па справе Сафіі Сапегі

Сафія Сапега / "Спутник"
Сафія Сапега / "Спутник"

Расійскія дыпламаты працягваюць працаваць па справе асуджанай у Беларусі грамадзянкі РФ Сафіі Сапегі. Пра гэта паведаміў у прэс-сакратар пасольства Расіі ў Мінску Аляксей Маскалёў.

"Расійскія дыпламаты працуюць па справе Сапегі, знаходзяцца ва ўзаемадзеянні з адвакатам і беларускім бокам. Чакаем чарговай сустрэчы з грамадзянкай РФ", — сказаў ён.

Сёьня адвакат Антон Гашынскі паведаміў, што Сапега хутка вернецца ў Расію. Паводле яго слоў, бацькі нібыта падалі хадайніцтва ў Мінюст РФ аб пераводзе дачкі ў Расію. Беларускі бок даў згоду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі