"Расійскія акупанты — прэч з Беларусі!" — Зянон Пазняк

"Расійскія акупанты — прэч з Беларусі!" — Зянон Пазняк
Зянон Пазняк / Скрыншот з відэа

Беларускі палітык Зянон Пазняк запісаў відэазварот да Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка. У гэты дзень у 1918-м у Мінску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У звароце Пазняк гаворыць пра значэнне гэтай даты для беларусаў, асабліва ў сітуацыі расійскай акупацыі.

Зянон Пазняк бачыць два шляхі "дэакупацыі Беларусі". Першы — пошук міжнароднай падтрымкі. Другі — надзея на ўласныя сілы. "Мы павінны рыхтавацца да ўзброенай барацьбы. Ідзе вайна і толькі ўзброенай барацьбой мы можам здабыць нашую свабоду", — кажа палітык. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі